[ 17:17 ]  Пакістан спадзяецца на аднаўленьне дыялёгу зь Індыяй

ІСЬЛЯМАБАД. Пакістан выказаў спадзяваньне, што Індыя ў адпаведнасьці з дэклярацыяй свайго прэм’ера, працягне Ісьлямабаду “ сяброўскую руку” і прадпрыйме неадкладныя крокі дзеля аднаўленьня дыялёгу. Прадстаўнік пакістанскага МЗСу Азіз Ахмад Хан назваў апошнюю заяву прэм’ера Індыі Біхары Ваджпаі “ вельмі станоўчым жэстам”. Паводле Пакістану, з часу зрыву два гады таму дыялёгу ў справе Кашміру, Ісьлямабад гатовы аднавіць перамовы у любым часе, у любым мейсцы і на любым узроўні.