[ 17:00 ]  Баўгарыя рыхтуецца накіраваць у Ірак 170 вайскоўцаў

САФІЯ.У адказ на просьбу з боку ЗША, Баўгарыя зьбіраецца накіраваць у Ірак 170 сваіх вайскоўцаў, якія будуць праводзіць патрулі і ахоўваць канвоі. Раней, Баўгарыя адназначна падтрымала ваенную аперацыю ЗША супраць рэжыму Садама Гусэйна. Начальнік штабу ўзброеных сілаў Баўгарыі Нікола Колеў паведаміў, што адпраўку баўгарскага кантынгенту павінен яшчэ ухваліць парлямант краіны. У склад групы баўгарскіх вайскоўцаў увойдуць таксама спецыялісты ў галіне ядзернай, біялягічнай і хімічнай зброі.