[ 16:56 ]  Часовы адміністратар прыбыў у Ірак

БАГДАД. Адстаўны амэрыканскі генерал Джэй Гарнэр прыбыў сёньня ў Багдад, каб прыступіць да працы ў якасьці часовага адміністратара Іраку. Ён заявіў, што ня ведае, як доўга будзе працягвацца ягоная місія ў Іраку. Сваёй першачарговай задачай Гарнэр лічыць аднаўленьне, як мага хутчэй, паставак электрычнасьці і вады. Сваю паездку па Багдадзе Гарнэр распачаў са шпіталю Ярмук, пацярпелага ад рабаўнікоў, а таксама станцыяў па вода-і энэрга-забясьпячэньні. Гарнэр падкрэсьліў, што ягонае асноўнае заданьне-дапамагчы ў адбудове краіны і фармаваньні новага ірацкага ўраду.