УЛАДЗІКАЎКАЗ. За апошнія суткі чачэнскія паўстанцы 18 разоў абстралялі пазыцыі фэдэральных сілаў у розных раёнах Чачэніі, у выніку чаго сем расейскіх вайскоўцаў было забіта і яшчэ сем паранена. Тым часам расейская артылерыя абстрэльвала базы паўстанцаў ва Ўрус-Мартанаўскім, Шалінскім і Курчалойскім раёнах, а таксама затрымала каля 150 чалавек, якія падазраюцца ў прыналежнасьці да збройнага супраціву.