КАБУЛ. Прадстаўнік Злучаных Штатаў Залмай Халізад заявіў, што апошнім часам адзначаецца рост колькасьці ўзброеных нападаў , але яны не пагражаюць пераходнаму ўраду краіны. Гэты рост Залмай Халізад зьвязвае з тым, што на думку праціўнікаў ураду вайна ў Іраку адцягне ўвагу амэрыканскіх вайскоўцаў ад Афганістану. Гэтыя словы спэцыяльнага прадстаўніка прагучалі ў адказ на меркаваньне сябраў ураду Афганістану, што Талібан імкнецца дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне.