[ 04:12 ]  Прэзыдэнт Азэрбэйджану выказаўся за ўступленьне краіны ў НАТО

БАКУ: Прэзыдэнт Азэрбэйджану Гейдар Аліеў заявіў, што ягоная краіна бамяркоўвае магчымасьць далучэньня да НАТО. Аліеў выступіў з гэтай заявай пасьля сустрэчы з прадстаўнікамі неўрадавай, амэрыканскай арганізацыі, якая прапагандую ідэю пашырэньня НАТО. Прэзыдэнт адзначыў, што Азэрбэйджан паставіў перад сабою мэту далучыцца да НАТО адразу пасьля таго, як ў 94 годзе краіна падключылася да НАТА-ўскай праграмы “ Партнэрства дзеля Міру”, якая разглядаецца, як першы крок да поўнага сяброўства ў паўночна-атлянтычным альянсе.