[ 15:48 ]  У Кітаі будуць публікавацца зьвесткі пра хворых на атыповую пнэўманію

ПЭКІН. Старшыня КНР Ху Цзіньтаа загадаў міністэрству аховы здароўя стала публікаваць дакладныя зьвесткі пра выпадкі захворваньня на атыповую пнэўманію і сьмяртэльныя вынікі. Кітайскі лідар падкрэсьліў, што некаторыя дзяржаўныя чыноўнікі панясуць пэрсанальную адказнасьць за хаваньне інфармацыі пра распаўсюджаньне хваробы, якая, паводле міжнародных адмыслоўцаў, упершыню зьявілася на поўдні Кітаю. У сьвеце ад хваробы памерлі больш як 150 чалавек. Міністар аховы здароўя ЗША Томі Томпсан сказаў, што праз 10 дзён лекары ўсіх краінаў сьвету атрымаюць прэпарат для аналізу на атыповую пнэўманію.