[ 15:46 ]  У сталіцы Баўгарыі выбухнуў аўтамабіль

САФІЯ. Сёньня ў сталіцы Баўгарыі выбухнуў аўтамабіль. У выніку загінуў 58-гадовы акцыянэр дробнай фінансавай кампаніі, які, паводле паліцыі, “належыў да крымінальных колаў”. Кіроўца машыны – паранены. На момант выбуху аўтамабіль рухаўся зь вялікай хуткасьцю. Паліцыя лічыць, што ў ім спрацавала радыёкіраваная выбуховая прылада. У 2002 годзе ў Баўгарыі зафіксаваныя 111 замахаў з ужываньнем выбухоўкі. У выніку 4 асобы загінулі і 8 былі параненыя.