БЯЛГРАД. Суд у Бялградзе выдаў ордэр на арышт жонкі Слабадана Мілошавіча – Мір’яны Маркавіч. Маркавіч шукаюць у справе пра забойства прэзыдэнта Сэрбіі Івана Стамболіча ў 2000 годзе. Як паведамляецца, жонка былога прэзыдэнта Югаславіі знаходзіцца ў Маскве, куды яна тэрмінова выехала ў лютым. Дзьве павесткі зьявіцца ў бялградзкі суд, накіраваныя ёй у Маскву, Маркавіч праігнаравала.