[ 05:10 ]  Румынію заклікаюць змагацца з карупцыяй

БУХАРЭСТ Прадстаўнікі Сусьветнага Банку, Эўракамісіі і ЗША заклікалі Румынію больш рашуча змагацца з карупцыяй, калі краіна хоча далучыцца да Эўразьвязу ў 2007 годзе. Прадстаўнікі гэтых арганізацыяў, якія ўзялі ўдзел у антыкарупцыйнай канферэнцыі ў Бухарэсце, адзначылі, што адпаведнае заканадаўства павінна быць неадкладна ўведзеная ў румынскую юрыдычную практыку. Арганізацыя Transparency International вызначыла Румынію як самую карумпаваную краіну сярод 12 кандыдатаў на ўступленьне ў Эўразьвяз.