МАСКВА
Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін, віншуючы грамадзянаў Расеі юдэйскага веравызнаньня са сьвятам Пэсах, заявіў, што адной з найважнейшых задачаў расейскага ўраду ёсьць супрацьдзяньне ксэнафобіі і экстрэмізму. Пуцін лічыць, што для рашэньня гэтай праблемы уладам трэба супрацоўнічаць з усімі канструктыўнымі сіламі грамадзтва. Прадстаўнікі расейскага гэбрайскага кангрэсу сьцьвярджаюць, што кожны пяты расеяц адкрыта заяўляе пра свае антысэміцкія погляды