[ 05:23 ]  У Іраку арыштаваны лідар палестынскіх баявікоў Абу Абас

БАГДАД У Іраку амэрыканскімі ваеннымі затрыманы лідар палестынскіх баявікоў Абу Аббас, які арганізаваў захоп у 1985 годзе італьянскага круізнага судна. Амэрыканскае цэнтральнае камандаваньне паведаміла, што Аббас быў схоплены падчас рэйду ў паўднёвым Багдадзе і знаходзіцца пад вартай у ірацкай сталіцы. Аббас – кіраўнік Палестынскага фронта вызваленьня – апошнія 17 гадоў правёў у іраку. Ён быў завочна асуджаны ў Італіі да пажыцьцёвага зьняволеньні, і таксама расшукваўся ў ЗШАў сувязі з захопам судна.