[ 04:54 ]  Сёньня ў Атэнах пачынаецца двухдзённы саміт Эўразьвязу

АТЭНЫ Сёньня ў сталіцы Грэцыі пачынаецца двухдзённы саміт Эўразьвязу. Кіраўнікі десяці краінаў-кандыдатаў каля знакамітага Акропаліса падпішуць дамову аб сяброўстве ў Эўразьвязе. Гэтыя краіны – Польшча, Вугоршына, Славенія, Славаччына, Літва, Чэхія, Латвія, Эстонія, Кіпр і Мальта – афіцыйна ўступяць у агульную Эўропу ў траўні наступнага году. Удзельнікі саміту таксама абмяркуюць будучыню пасьляваеннага Іраку. У Атэнах упершыню за апошнія месяцы сустрэнуцца прыхільнік ваеннай апэрыцыі ў Іраку брытанскі прэм’ер Тоні Блэр і самы зацяты апанент ірацкай кампаніі прэзыдэнт Францыі Жак Шырак.