[ 20:48 ]  Амэрыканскія вайскоўцы спынілі незаконныя пастаўкі нафты зь Іраку ў Сырыю

ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд паведаміў, што амэрыканскія войскі сёньня адключылі трубаправод, які выкарыстоўваўся для паставак нафты зь Іраку ў Сырыю ў абыход санкцыяў ААН. Мяркуецца. што Сырыя атрымвала па гэтым трубаправодзе да 200 тысячаў барэляў нафты ў дзень.