[ 05:39 ]  ЗША разам з Эўразьвязам скасавалі візавы байкот Лукашэнку

ВАШЫНГТОН ЗША далучыліся да ўчорашняга рашэньня 14 краінаў Эўразьвязу скасаваць візавы байкот Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ сямі найвышэйшых беларускіх урадоўцаў. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Рыкер зачытаў афіцыйную заяву Дзярджэпартамэнту. “Вашынгтон чакае, што беларускія ўлады будуць супрацоўнічаць з місіяй АБСЭ і створаць ёй неабходныя ўмовы для дзейнасьці,” – сказана ў заяве. Разам з тым у дакумэнце адзначаецца, што ЗША па-ранейшаму сур’ёзна занепакоеныя пагаршэньнем сытуацыі ў галіне дэмакратыі і павагі да закону ў Беларусі і заклікаюць Менск праводзіць палітыку палітычнайлібералізацыі. Забарона на ўезд у 14 краінаў Эўразьвязу і ЗША для кіраўнікоў Беларусі была прынятая ўвосень летась. Гэты крок стаў адказам на выцісканьні зь Беларусі Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ