[ 04:18 ]  З'езд прадстаўнікоў ірацкай апазыцыі

НАСЫРЫЯ, ІРАК У горадзе Насірыя на поўнач ад Багдаду сёньня пачынаецца з’езд прадстаўнікоў ірацкай апазыцыі. Каля 60 чалавек зьбяруцаа на авіябазе з мэтай абмеркаваць, якім будзе Ірак пасьля Садама Хусэйна. За сустрэчай будзе назіраць адстаўны амэрыканскі гэнерал Джэй Гарнер, які ўзначаліць часовую адміністрацыю Іраку да абраньня ірацкага лідара пераходнага ўраду. Прадстаўнікі ААН будуць прысутнічаць на сустрэчы ў якасьці назіральнікаў