[ 04:15 ]  Ваенная апэрацыя ў Іраку ў асноўным закончаная

БАГДАД Амэрыканскі брыгадны гэнерал Вінцэнт Брукс заявіў, што бітва за адхіленьне рэжыму Садама Хусэйна ў асноўным скончаная. Брукс назваў падзеньне гораду Тыкрыту, радзімы Садама Хусэйна, паваротным пунктам. Гэнерал, аднак, папярэдзіў, што асобныя ваенныя дзеяньні яшчэ могуць адбывацца. Пэнтагон абвесьціў, што адклікае з рэгіёну Пэрсіцкай затокі два з пяці размешчаных там авіяносцаў.