АМСТЭРДАМ
Сёньня ў галянскай сталіцы будзе вынесены прысуд забойцу правага папулісцкага палітыка Піма Фартэйна. Абвінавачаны актывіст руху за правы жывёлаў 33-гадовы Волкерт ван дэр Грааф заявіў, што ён застрэліў Фартэйна, каб не дапусьціць ягонага прыхаду да ўлады і правядзеньня антыіміграцыйнай палітыкі. Забойства адбылося летась у траўні за 9 дзён да парлямэнцкіх выбарах, пасьля якіх Фартэйн мог стаць прэм’ер-міністрам. Пракурор патрабуе для абвінавачанага пажыцьцёвага зьняволеньня, наймацнейшага пакараньня ў Галяндыі