[ 19:22 ]  Эўразьвяз заклапочаны ціскам на Сырыю

БРУСЭЛЬ.Кiраўнiк у замежных справах Эўразьвязу Хавiер Саляна выказаў заклапочанасьць, што амэрыканскi цiск на Сырыю можа прывесьцi да большай напружанасьцi на Блiзкiм Усходзе. Мiнiстар замежных справаў Турэччыны Абдула Гуль заявiў, што Сырыя ня мусiць зрабiцца новым аб’ектам для атакi ЗША ды iх саюзьнiкаў. Прадстаўнiк мiнiстэрства замежных справаў Вялiкай Брытанii Майк О’Браен сёньня знаходзіцца зь візытам у Дамаску, дзе праводзіць перамовы з сырыйскiмi афiцыйнымi асобамi.