БАГДАД. Вышэйшы навуковы дарадца Садама Хусэйна генэрал Амір аль-Саадзі здаўся амэрыканскім войскам у Багдадзе. Аль-Саадзi быў у сьпiсе 55 iрацкiх чыноўнiкаў, якiх найбольш шукаюць амэрыканцы. Ён кажа, што ня ведае, дзе цяпер знаходзiцца Садам Хусэйн. Аль-Саадзi здаўся амэрыканскiм войскам разам са сваёй жонкай-немкай.
Тым часам палкоўнiк iрацкай палiцыi Мухамэд Закi паведамiў, што ён дамовiўся з амэрыканскiмi войскамi аб тым, каб больш за 400 iрацкiх палiцыянтаў зноў пачалi патруляваць Багдад. Супольныя патрулi разам з амэрыканскiмi сiламi маюць аднавiць грамадзкi парадак ў iрацкай сталiцы.
Асноўная задача войскаў ЗША цяпер – захапiць горад Тыкрыт, у якiм некалi нарадзiўся Садам Хусэйн i якi застаецца апошнiм сур’ёзным апiрышчам ягонага рэжыму. Амэрыканскi брыгадны генэрал Вінсэнт Брукс заявiў сёньня, што ваенныя апэрацыі ў Іраку яшчэ не завершаныя.
(Брукс: ) “Я падкрэсьліваю, што задачы ваенных пакуль ня выкананыя поўнасьцю. Мы ўсё яшчэ працуем, каб зьнішчыць рэшткі рэжыму, мы ўсё яшчэ зьбіраем інфармацыю ад народу Ірака, мы ўсё яшчэ праводзім апэрацыі вакол Багдаду і ў іншых частках краіны, і ў зьвязку з гэтым у нас усё яшчэ хапае працы. Менавіта на гэтым цяпер засяродзіліся нашыя вайскоўцы”.
Як адзначыў Брукс, калі амэрыканскія войскі возьмуць Тыкрыт, гэта ня будзе азначаць канец вайны, таму што на тэрыторыі Іраку ўсё яшчэ застаюцца ляяльныя Садаму Хусэйну часткі.