АРГАНІЗАЦЫЯ АБ'ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Злучаныя Штаты ня выступяць у Камісіі ААН у правох чалавека ў якасьці ка-спонсара рэзалюцыі, што гойстра крытыкуе дзеяньні Расеі ў Чачні. Вашынгтон адмовіўся і ад намеру ўнесьці рэзалюцыю, якая ганіць Кітай за парушэньні правоў чалавека. Пра гэта паведаміў прадстаўнік дзяржаўнага дэпартаманту ЗША Рычард Боўчар. Паводле Боўчара, Вашынгтон хоча выказаць сваю заклапочанасьць сытуацыяй у Чачні не ў такой афіцыйнай форме. Боўчар таксама адзначыў, што хаця сытуацыя з правамі чалавека ў Кітаі і пакідае жадаць лепшага – у гэтай сфэры ўсё ж ёсьць пэўны прагрэс.