[ 19:17 ]  У Багдадзе спрабуюць вызваліць палітычных вязьняў

БАГДАД. Сотні людзей уварваліся сёньня ў будынак ірацкай ваеннай разьведкі ў Багдадзе, у спробе вызваліць палітычных зьняволеных, якія там знаходзяцца. Крэўныя й сябры зьняволеных мяркуюць, што вязьні пакутуюць у падземных камэрах і, напэўна, ужо некалькі дзён ня маюць вады й ежы. Да будынку падыйшлі танкі й бронемашыны Злучаных Штатаў.