[ 19:12 ]  Бэрлін і Масква за аднаўленьне Йраку пад мандатам ААН

71САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. Прэзыдэнт Расеі Владзімір Пуцін заявіў пасьля перамоваў з канцлерам Нямеччыны Гэрхардам Шродарам, што Бэрлін і Масква жадаюць, каб аднаўленьне Іраку ішло пад мандатам ААН. Пуцін сказаў, што Расея, Францыя і Нямеччына павінны зрабіць усё магчымае, каб захаваць стабільнасьць сістэмы міжнароднага права на чале з ААН. Прэзыдэнт Расеі вітаў падзеньне рэжыму Садама Хусэйна, аднак заявіў, што гэтую праблему ня трэба было разьвязваць ваенным шляхам. У Санкт-Пецярбургу праходзіць трохбаковы саміт кіраўнікоў Расеі, Францыі і Нямеччыны.