МАСУЛ. На поўначы Іраку курдцкія войскі, якіх падтрымваюць амэрыканскія падразьдзяленьні ўваходзяць у горад Масул. Учора быў заняты паўночны горад Кіркук - цэнтар нафтавай прамысловасьці на поўначы Іраку. Курдцкія войскі перадалі кантроль над Кіркукам саюзным войскам.