ТОКІА. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў сёньня ў Токіа праводзіць перамовы з прэм’ер-міністрам Японіі Джуніхіра Каідзумі і міністрам абароны Шыгеру Ішыба. Асноўнымі пытаньянмі перамоваў зьяўляюцца сытуацыя ў Іраку і Паўночнай Карэі, а таксама двухбаковыя дачыненьні. Сярод іншага будзе таксама абмяркоўвацца ўдзел японскіх маракоў у вучэньнях расейскага ціхаакіянскага флоту. На парадку дня будзе таксама пытаньне намеру Японіі і ЗША стварыць рэгіянальную сыстэму супрацьракетнай абароны.