[ 08:39 ]  Эўразьвяз абяцае дапамогу рэформам у Сэрбіі і Чарнагорыі

БЭЛГРАД. Кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хавьер Саляна паабяцаў Сэрбіі і Чарнагорыі істотную дапамогу , каб краіна магла і далей ісьці па шляху рэформаў, якія былі распачатыя былым прэм’ер-міністрам краіны Зоранам Джынджычам. Пасьля перамоваў з новым кіраўніком кабінэту міністраў Зоранам Жыўкавічам Саляна заявіў, што Сэрбія можа быць перакананыя ў імкненьні Эўразьвязу дапамагчы ўсімі магчыміымі сродкамі.