[ 20:54 ]  Каля ста тысячаў ірацкіх уцекачоў на мяжы з Іранам

ТЭГЭРАН. Каля ста тысячаў ірацкіх уцекачоў прыйшлі ў впошнія два дні на мяжу з Іранам. У паведамленьні йранскага міністэрства ўнутраных справаў адзначаецца, што ўсе яны патрабуюць гуманітарнае дапамогі. Сёньня ж, брытанскае вайсковае кіраўніцтва паведаміла, што ў бліжэйшыя дні ў порт Ум-Каср на поўдні Йраку прыйдуць вадаплавы з гуманітарнай дапамогай ад Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і Аўстраліі. Дапамогу таксама прывозяць на вадаплавах брытанскіх ваенна-марскіх сілаў. З Кувэйту ў Ірак ідуць калёны грузавікоў з прадуктамі, вадой і мэдыкамэнтамі.