[ 20:46 ]  ЗША крытыкуюць сытуацыю з правамі чалавека ва Ўзбэкістане

ТАШКЕНТ. Сытуацыя з правамі чалавека ва Ўзбэкістане пакідае жадаць лепшага – сказаў пасол ЗША ў Ташкенце Джон Хэрбст. Паводле ягоных словаў, ва Ўзбэкістане ўсё яшчэ ня створанае вольнае цывільнае грамадзтва – няма свабоды слова, палітычнага плюралізму й законаў, якія маглі б пакласьці канец сваволі праваахоўных ворганаў. Пасол ЗША асабліва адзначыў нядаўныя выпадкі сьмерці людзей, якія апынуліся пад вартай і няспынны перасьлед незалежных журналістаў і праваабаронцаў.