[ 19:53 ]  Курды ня будуць кантраляваць места Кіркук на поўначы Йраку

АНКАРА. Міністар замежных справаў Турэччыны Абдула Гюль заявіў, што Злучаныя Штаты запэўнілі яго ў тым, што курды ня будуць кантраляваць места Кіркук на поўначы Йраку. Паводле Гюля, дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл паінфармаваў яго, што ў Кіркук накіроўваюцца дадатковыя аддзелы кааліцыйнага войска. Раней кіраўніцтва Турэччыны заяўляла, што турэцкае войска ўвойдзе на тэрыторыю Йраку, калі курдзкія аддзелы возьмуць пад кантроль Кіркук і Масул. Турэччына ня хоча абвешчаньня незалежнай курдзкай дзяржавы на тэрыторыі паўночнага Йраку.