[ 18:43 ]  Ірацкі самагубца падарваў сябе й некалькі вайскоўцаў ЗША

БАГДАД. Вайскоўцы ЗША пацьвердзілі, што некалькі марскіх пехацінцаў былі забітыя, пасьля таго, як ірацкі самагубца падарваў сабе каля блёк-паста ў цэнтры Багдаду. Паводле тэлекампаніі Сі-Эн-Эн, напад быў учынены каля гатэлю «Палестына», дзе разьмяшчаецца большасьць журналістаў. Самагубца быў апрануты ў цывільнае адзеньне, выбухоўка была прымацаваная да ягонага цела.