[ 18:28 ]  Расея і Туркмэністан будуць супрацоўнічаць у газавай галіне

МАСКВА. Прэзыдэнты Расеі і Туркменістану Уладзімер Пуцін і Сапармурат Ніязаў падпісалі сёньня дамову аб супрацоўніцтве ў газавай галіне на 25 гадоў. Дакумэнт прадугледжвае, што Расея будзе штогод закупляць ад 60 да 80 кубамэтраў туркменскага газу, ажыцьцяўляць інвэстыцыі ў газавыя туркменскія радовішчы і мадэрнізаваць сетку газаправодаў. Кіраўнікі дзяржаваў таксама дамовіліся спыніць дзеяньне пагадненьня аб двайным грамадзянстве паміж Расеяй і Туркменістанам. Каля будынку туркменскай амбасады ў Маскве каля 30 праваабаронцаў правялі акцыю пратэсту супраць візіту Ніязава, абвінавачваючы туркменскага лідара ў масавых парушэньнях правоў чалавека.