[ 18:23 ]  Чырвоны Крыж узнавіў працу ў Багдадзе

БАГДАД. Міжнародны Чырвоны Крыж узнавіў перарваную ў выніку ўчорашніх вулічных баёў працу ў Багдадзе. Прадстаўнік Чырвонага Крыжа аднак, выказаў глыбокую заклапочанасьць з нагоды масавых масавых рабункаў у месьце, якія пачаліся пасьля падзеньня рэжыму. Зь ягоных словаў, ад марадзёрства церпяць нават лякарні. Так, у найбольшай лякарні Багдаду скрадзены ўвесь запас лекаў і дзьве машыны хуткай дапамогі.