[ 18:11 ]  Парлямэнт Славачыны ратыфікаваў дамову аб уступленьні ў НАТО

БРАТЫСЛАВА. Парлямэнт Славачыны сёньня ратыфікаваў дамову аб уступленьні краіны ў НАТО. За гэтае рашэньне прагаласавалі 124 дэпутаты, супраць – 11 сябраў фракцыі камуністаў. Дакумэнты аб уступленьні Славаччыны ў НАТО цяпер павінны ратыфікаваць ўсе краіны-удзельніцы Паўночнаатлянтычнага альянсу.