[ 18:03 ]  Невядомым газам атруціліся 150 дзяцей ва Ўкраніне

ЗАПАРОЖЖА (Украіна). Узбуджаная крымінальная справа па факту атручаньня больш як 150 дзяцей невядомым газам ў Запарожжы. Учора ў прыбіральні на адным з паверхаў школы нумар 90 быў распылены невядомы газ, у выніку чаго звыш 150 дзяцей былі шпіталізаваныя з дыягназам атручаньне рознай цяжкасьці. Да вечару ў бальніцы засталося толькі 17 школьнікаў, астатнія былі выпушчаныя.