[ 21:14 ]  Турэччына крытыкуе Эўрапэйскі Зьвяз

АНКАРА. Прэзыдэнт Турэччыны Ахмэд Нэджэт Сэзэр скрытыкаваў Эўрапэйскі Зьвяз, які – на ягоную думку – спрабуе выставіць новыя ўмовы прыёму Анкары ў Эўразьвяз. Пэўныя колы, сказаў ён, ужываюць праблемы Кіпру і паўночнага Йраку для пагрозаў і шантажу. Кіраўніцтва Эўрапэйскага Зьвязу неаднаразова заяўляла, што ўступленьне Турэччыны ў Зьвяз наўрад ці будзе магчымым, калі Кіпр застанецца падзеленым. Цяпер, калі йдзе вайна ў Іраку, лідары Эўразьвязу перасьцерагаюць Турэччыну супраць адпраўкі войска ў паўночны Йрак.