ТЫРАСПАЛЬ. Сёньня ўначы з Прыднястоўя ў Расею накіраваны чарговы цягнік з 20 вагонаў з боезапасамі. У штабе апэратыўнай групы расейскіх войскаў адзначылі, што боезапасы вывозяцца са складаў каля паселішча Каўбаснае на поўначы ад Тыраспалю. Вайскоўцы падкрэсьлілі, што фармаваньне транспарту з большай колькасьцю вагонаў выключанае з-за меркаваньняў бясьпекі. На сустрэчы ў вярхох краінаў АБСЭ ў Стамбуле ў лістападзе 1999-га году Расея ўзяла на сябе абавязак закончыць вываз сваіх узбраеньняў з Прыднястроўя да канца 2002 году. Потым гэты тэрмін быў працягнуты да канца 2003 году.