НЬЮ-ЁРК. Кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хавьер Саляна заявіў, што ААН мусіць адыгрываць істотную ролю ў пасьляваенным аднаўленьні Іраку. Саляна падкрэсьліў, што Эўразьвяз ахвотны браць удзел у фінансаваньні палітычнага і эканамічнага аднаўленьня Іраку і гуманітарнай дапамогі, але пры ўмове, што ААН будзе адыгрываць значную ролю ў гэтым працэсе. На думку Саляны, супярэчнасьці ў падыходах сёньняшніх сябраў Рады бясьпекі ААН могуць быць пераадоленыя.