[ 09:40 ]  Ядзерная праграма КНДР на парадку дня паседжаньня Рады бясьпекі ААН

НЬЮ-ЁРК. Рада бясьпекі ААН сёньня сустрэнецца дзеля абмеркаваньня ядзернай праграмы КНДР. Раней Пхэньян папярэдзіў, што ўвядзеньне супраць Паўночнай Карэі любых санкцыяў будзе расцэненае, як падрыхтоўка да ваенных дзеяньняў. Вашынгтон настойвае на прыняцьці рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН , якая асудзіла б выхад Паўночнай Карэі з дамовы пра нераспаўсюд ядзернай зброі. Але на думку дыпляматаў, гэтая рэзалюцыя ня будзе прынятая ў зьвязку з пазыцыямі Расеі і Кітаю, якія праект такой рэзалюцыі адхіляюць. Але як Масква, так і Пэкін учора папярэдзілі, што гэтае абмеркаваньне ў Радзе бясьпекі наўрад ці дапаможа зьменьшыць напружанасьць у адносінах з Паўночнай Карэяй.