БАГДАД. Сёньня з самой раніцы войскі кааліцыі правялі інтэнсыўнае бамбаваньне аднаго з комплексаў у Багдадзе, дзе ў той момант, па зьвестках амэрыканскай выведкі, маглі знаходзіцца Садам Хусэйн і два ягоныя сыны – Удай і Кусай. Лёс Хусэйна пакуль невядомы. У Багдадзе амэрыканцы ўчора захапілі адзін з палацаў Садама Хусэйна. Але сёньня з раніцы там было чуваць аўтаматныя чэргі і выбухі.