БАГДАД. Амэрыканскія войскi сёньня ўвайшлі ў цэнтар Багдаду. Яны захапілі два прэзыдэнцкія палацы Садама Хусэйна. Паводле амэрыканскiх ваенных уладаў, гэта не было сапраўдным штурмам, але дэманстрацыяй сiлы.
Падчас сёньняшнiх баёў у Багдадзе загiнулi прынамсi чатыры амэрыканскiя вайскоўцы. Прадстаўнiкi iрацкiх шпiталяў таксама паведамляюць аб некалькiх забiтых мiрных iракцах i аб дзясятках параненых.
Невядома, якая частка Багдаду застаецца пад iрацкiм кантролем. Паведамляецца, што з надыходам ночы, амэрыканскiя сiлы заставалiся ў цэнтры iрацкай сталiцы.
Тым часама на поўднi Іраку тысячы брытанскiх вайскоўцаў увайшоў у Басру – другi паводле вялiчынi горад Іраку. Мiнiстар абароны Брытанii Джэф Гун заявiў, што мясцовае насельнiцтва вiтала брытанскiя сiлы.
Сёньня ж два амэрыканскія салдаты і два журналісты былі забітыя ў выніку ракетнай атакі на амэрыканскі цэнтар сувязі ў паўдзённых ваколіцах Багдаду. Яшчэ 15 чалавек былi параненыя.
Паведамляецца, што два польскiя журналiсты былi сёньня захопленыя ўзброенымi людзьмi на поўднi ад Багдаду.