[ 21:22 ]  Ірак можа напаткаць эпiдэмiя iнфэкцыйных хваробаў

ПАРЫЖ. Усясьветная арганiзацыя аховы здароўя сёньня папярэдзiла, што Ірак можа напаткаць эпiдэмiя iнфэкцыйных захворваньняў, бо ў краiне не хапае пiтной вады i месцаў у шпiталях. Тым часам прадстаўнiкi Ўсясьветнай праграмы харчаваньня паведамiлi, што Арганiзацыя аб’яднаных нацыяў блiзкiм часам дашле вялiкую партыю харчоў у паўночны Ірак.