[ 21:14 ]  Кубiнскiя дысыдэнты атрымалi прысуды

ГАВАНА. Групу кубiнскiх дысыдэнтаў сёньня асудiлi на розныя тэрмiны зьняволеньня – ад 15 да 25 гадоў. Кубiнскiя камунiстычныя ўлады вiнавацiлi дысыдэнтаў у супрацоўнiцтве з амэрыканскiмi дыпляматамi з мэтай пашкодзiць кубiнскай эканомiцы. Закрытыя суды над прыкладна 80 дысыдэнтамi пачалiся на мiнулым тыднi. Невядома, колькi зь iх асудзiлi сёньня.