[ 17:46 ]  Туркмэнскiя ўлады кажуць аб дасканалых выбарах

АШГАБАД. Туркмэнскія ўлады заяўляюць, што ў выбарах у Нацыянальную Народную Раду і мясцовыя ворганы ўлады ўзялі ўдзел 99,8 працэнта выбаршчыкаў краіны. Прадстаўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Туркмэністану заявіў, што падчас галасаваньня не было адзначана ніякіх парушэньняў, і выбары былі праведзены паводле найвышэйшых стандартаў. Народная Рада -- найвышэйшы прадстаўнічы ворган краіны -- звычайна зьбіраецца раз на год і зацьвярджае асноўныя кірункі палітыкі ўраду. Прадстаўнікі АБСЭ не былі запрошаная назіраць за гэтымі выбарамі.