[ 17:29 ]  Польскiя памежнiкi затрымалi нелегалаў-чачэнцаў

ВАРШАВА. Памежнікі Польшчы затрымалі групу з 13 расейскіх грамадзянаў–чачэнцаў, якія нелегальна спрабавалі перайсьці мяжу на тэрыторыю Чэхіі. Разам з групай нелегалаў, у якую ўваходзілі пяцёра жанчынаў, чацьвёра мужчынаў, і чацьвёра дзяцей, быў затрыманы польскі грамадзянін, які даставіў чачэнцаў у памежную зону на сваім аўтамабілi. Парушальнікі зьбіраліся пераплыць праз памежную раку Ольза. Як адзначаюць польскія прадстаўнікі, з-за халоднага надвор’я гэтая спроба магла скончыцца трагічна.