[ 06:50 ]  Арыштаваны былы лідар басьнійскіх харватаў Івіца Раіч

ЗАГРЭБ. Былы лідар басьнійскіх харватаў Івіца Раіч быў затрыманы ў Харватыі на падставе ордэра на арышт, што быў выдадзены Гаагскім трыбуналам. Яшчэ ў 1995 годзе трыбунал прызнаў Раіча выніватым у злачынствах супраць басьнійскіх мусульманаў цягам басьнійскай вайны. Сьведкі заяўляюць, што Івіца Раіч нясе адказнасьць за сьмерць прынамьсі 16 чалавек.