[ 05:41 ]  Авіяцыя ЗША падтрымвае наступ курдаў ударамі з паветра

(Паўночны Ірак) Авіяцыя ЗША нанесла новыя ўдары з паветра па іракскіх пазыцыях на Паўночы Іраку каля гарадоў Кіркук І Масул, каб падтрымаць наступ курдаў. Паводле АР, у налётах удзельнічалі 60 самалётаў штурмавой авіяцыі і бамбавікоў Б-52, якія стартавалі ўчора ўвечары і сёньня раніцай з амэрыканскага авіяносцу Тэадор Рузвэльт. Паведамляецца, што курдскія ваяўнікі знаходзяцца зараз у 32 кілямэтрах ад Масулу. Міністар інфармацыі Іраку Мухамэд Ас - Сахаф заявіў учора ў інтэрвію тэлекампаніі Аль-Джазіра, што курды не выклікаюць апасеньняў іракскага кіраўніцтва