МАСКВА. Прэзыдэнты Расеі і Францыі Пуцін і Шырак абмеркавалі сёньня ў тэлефоннай размове сытуацыю ў Іраку. Як паведамляецца ў заяве прэсавай службы Пуціна, абодва прэзыдэнты пагадзіліся, што ААН мусіць адыгрываць вядучую ролю ў аднаўленьні стабільнасьці ў Іраку і ў забесьпячэньні ірацкага насельніцтва гуманітарнай дапамогай.