[ 16:48 ]  У Ірак накіроўваюцца караблі з пшаніцай

АС-САЛІЯ (КАТАР). Прадстаўнік амэрыканскага камандаваньня паведаміў, што два караблі з 56 тысячамі тонаў пшаніцы накіроўваюцца ў ірацкі порт Ум-Каср. Прынамсі адзін з караблёў паходзіць са Злучаных Штатаў. Паводле амэрыканскага камандаваньня, гэтай колькасьць збожжа хопіць для забесьпячэньня 4 з паловай мільёнаў іракцаў на працягу месяца.