ПРАГА. Аўтамабільны завод Шкода Аўта сёньня на сваім младабалеслаўскім заводзе выпусьціў сямісот пяцідзесяцітысячную машыну мадэлі Фабія. Упершыню Фабія была паказаная на аўтасалёне ў Франкфурце ў 1999 годзе. Мяркуецца, што вытворчасьць Фабіі будзе працягвацца да 2006 году. Генеральны дырэктар заводу Шкоды Аўта Вратыслаў Кульганэк паведаміў, што Фабія – найбольш пасьпяховы праект заводу. Яна стала нават больш пасьпяховай, чым папярэдні фаварыт – Шкода Фэліцыя. Кожны дзень завод Шкода Аўта вырабляе 1180 аўтамабіляў Фабія.