ВАРШАВА. Прэзыдэнты Польшчы і Чэхіі падчас сустрэчы ў Варшаве заклікалі да як найхутчэйшага заканчэньня вайны ў Іраку. Аляксандар Квасьнеўскі, выступаючы пасьля сустрэчы з Вацлавам Клаўсам, заявіў, што абедзьве краіны спадзяюцца на чым ранейшае заканчэньне вайны і як найменшую колькасьць ахвяраў. Квасьнеўскі выступіў супраць ”выкарыстаньня краінаў накшталт Чэхіі і Польшчы”, змушаючы іх рабіць выбар паміж Эўропай і Злучанымі Штатамі.